BE RU EN

Павал Севярынец: Мы будзем стаяць, пакуль ідуць перамовы Пуціна з Лукашэнкам

  • 7.12.2019, 13:08

Палітык заклікаў да бестэрміновай акцыі.

Сёння ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. На плошчы сабралася ўжо некалькі тысячаў чалавек. Арганізатары акцыі за незалежнасць заклікаюць менчукоў прыязджаць на Кастрычніцкую плошчу.

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец абвясціў доўгатэрміновую акцыю. «Мы будзем стаяць, пакуль ідуць перамовы Пуціна з Лукашэнкам!» – сказаў палітык і заклікаў менчукоў узяць да сябе на ноч людзей, якія прыехалі з рэгіёнаў. Заўтра а 12-й на Кастрычніцкай плошчы зноў збяруцца людзі.

Апошнія навіны