Адправім Сашу ў Рашу!
- 7.12.2019, 12:48
Дыктатар паказаў, што баіцца беларусаў на плошчы.
Сёння ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.
На плошчы сабралася ўжо некалькі тысячаў чалавек.
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі:
«Сябры, бачыце, як ён нас баіцца? Гэта значыць, што ягоны канец блізка. І незалежная Беларусь не можа быць з дыктатарам. Жыве Беларусь без Лукашэнкі! А Саша няхай застаецца там, куды паехаў! А калі вернецца – мы збярэмся і зноў адправім Сашу ў Рашу!»