BE RU EN

Беларус на акцыі «Жывы ланцуг»: Вусаты, звальвай

  • 7.12.2019, 12:09

Мужчына эмацыйна выказаўся супраць «інтэграцыі» з Расеяй.

Сёння ў Менску праходзяць дзве акцыі, накіраваныя на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

Мужчына на акцыі «Жывы ланцуг» заявіў журналістам:

«А што – ёсць іншыя варыянты, акрамя пратэстаў? Проста няма сілаў ужо баяцца. По...

Гэты вусаты казёл сказаў у адкрытую: дэмакратыі не будзе, міліцыя для таго, каб біць назіральнікаў на “выбарах”. Ён абвесціў нам вайну.

Мы яму прапанавалі: вось табе гарантыі, звальвай. Ён сказаў – не. Відавочна, што мы не дамовімся. І ўвогуле гэта ўсё выглядае, як быццам у мяне 25 гадоў жыве сусед, у яго сябар ёсць, яны там шашлычкі смажаць, а сёння ён да мяне прыходзіць і кажа – мы тут надумалі, давай мы тваю нырку выражам!

Што? Як? А другі ягоны дружбан, маленькі гэты, кажа – усё нармальна, гэта не страшна, кладзіся, будзем табе нырку выразаць.

Ёсць такі добры мем: яны ...лі там. Дык вось, яно так і ёсць. Колькі ўжо можна?»

Апошнія навіны