BE RU EN

Бэрлін апублікаваў расклад Нармандскага саміту

  • 6.12.2019, 17:40

Сустрэча будзе доўжыцца тры гадзіны.

Сустрэча лідараў краін нармандскай чацвёркі пачнецца ў Парыжы 9 снежня а 16 гадзіне паводле мясцовага часу (18:00 Менск).

Пра гэта заявіла прадстаўніца нямецкага ўрада Ульрыке Дэмер, паведамляе Укрінфарм.

Далей, з ейных слоў, а 19:00 паводле мясцовага часу (21:00 Менск) адбудзецца супольная прэс-канферэнцыя.

Дэмер адзначыла, што ў Бэрліне спадзяюцца, што вынікам саміту стане «новы імпульс у мірным працэсе і ўзгаднення новых крокаў».

Яна сказала, што з кастрычніка 2016 года, калі адбыўся папярэдні саміт, не ўдалося прасунуцца ў пытанні мірнага працэсу, але ў 2019 годзе «з'явілася новая дынаміка» і ўдалося зрабіць канкрэтныя крокі.

Апошнія навіны