BE RU EN

У Менску прадаюць «аднапакаёўку» з столлю на чатыры метры

  • 6.12.2019, 17:17

Жыллё прадаецца за 66 тысяч даляраў.

Малапавярховая забудова ў Мядзвежыне вядомая многім дзякуючы незвычайнаму вонкаваму выгляду, за які яе часцей крытыкавалі, чым хвалілі. Дарэчы, планіроўкі кватэр у гэтых дамах не менш цікавыя, чым фасады. У завулку Адзінцова, 5 цяпер прадаецца аднапакаёвая кватэра, столі ў якой 4,2 метра. Як яна выглядае знутры - у матэрыяле tut.by.

Кватэра займае плошчу 42 квадратныя метры і размешчаная на двух узроўнях. У аб'яве аб продажы гаворыцца, што другі ўзровень гаспадарамі быў зроблены самастойна. Гэта дало магчымасць павялічыць плошчу кватэры да 45 квадратных метраў, а таксама абсталяваць на другім узроўні паўнавартасную спальню, а кухню аб'яднаць з гасцёўняй.

ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: REALT.BY
ФОТА: АЛЯКСАНДРА ВАСЮКОВІЧА

Жыллё прадаецца за 66 тысяч даляраў у эквіваленце, па 1 571 за квадратны метр.

Апошнія навіны