BE RU EN

У Ашмянах у аўто знайшлі мёртвага міліцыянта

  • 6.12.2019, 16:40

Аўтамабіль знаходзіўся на стаянцы насупраць будынка РАУС.

Паводле факту смерці супрацоўніка Ашмянскага РАУС праводзіцца праверка, паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Пад 20 гадзін 5 снежня ў асабістым аўтамабілі быў знойдзены труп супрацоўніка Ашмянскага РАУС.

"Папярэдне ўстаноўлена, што смерць не носіць крымінальны характар і не звязаная з выкананнем службовых абавязкаў", - адзначыў Яўген Дудко.

Афіцыйная прадстаўніца УСК Гарадзенскай вобласці Іна Пазняк паведаміла, што Ашмянскім раённым аддзелам Следчага камітэта паводле гэтага факту праводзіцца праверка. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці 34-гадовага мужчыны прызначаная судова-медыцынская экспэртыза.

Апошнія навіны