BE RU EN

У Польшчы канфіскавалі найбуйнейшую за 30 гадоў партыю какаіну

  • 6.12.2019, 15:13

Амаль дзве тоны какаіну прывезлі ў кантэйнеры з крэйдай з Калумбіі.

У Польшчы праваахоўнікі канфіскавалі рэкордную паводле аб'ёму кантрабанду какаіну вагой 1850 кг. Наркотык ацанілі на 2 млрд злотых ($526 млн). Пра гэта сказаў на брыфінгу прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе ТАСС.

«Гэта найбуйнейшая кантрабанда ў нашай гісторыі як мінімум за апошнія 30 гадоў. Міжнародныя злачынныя групы добра арганізаваныя, таму прафесіяналізм падатковай службы, паліцыі, цэнтральнай следчай управы даюць магчымасць сказаць, што мы можам спаць спакойна», - сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Як дадаў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі, какаін прызначаўся для еўрапейскага рынку. Праваахоўным органам удалося выявіць лабараторыю, дзе какаін чысцяць ад дамешкаў, бо яго перавозілі ў кантэйнеры з крэйдай з Калумбіі.

Апошнія навіны