BE RU EN

Уладам Менска зноў не даюць спакою бабулі на міні-рынках

  • 6.12.2019, 13:03

У сталіцы ўсталююць відэакамеры, каб пазбавіцца ад стыхійных рынкаў.

У самых папулярных месцах стыхійнага гандлю ў Менску (падземныя пешаходныя пераходы і выхады з іх) усталююць відэакамеры, заявіў намеснік старшыні Менгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, паведамляе БелТА.

«Гэтае відэа будзе з'яўляцца пацвярджэннем супрацьпраўных дзеянняў, праз РУУС будзе вызначацца асоба. Цяпер такую працу праводзім супольна з ДАІ ў нерэгулярных перавозках. Ужо два дні актыўна працуюць з такой схемай», – сказаў Аляксандр Дараховіч.

Апошнія навіны