Гандурас у дапамогу
- 6.12.2019, 10:20
Дзіўная статыстыка знешняга гандлю Беларусі.
Гандурас стаў краінай-лідарам у прыросце набыцця беларускіх тавараў.
Але рэкорднае для адной краіны 62-кратнае павелічэнне паставак не паўплывала на імклівы рост адмоўнага сальда Беларусі, піша «Заўтра тваёй краіны».
Толькі за трэці квартал яно вырасла на 1,1 млрд даляраў і дасягнула на канец верасня сумы большай за 3,8 млрд даляраў.
За трэці квартал, напрыклад, адмоўнае сальда ў гандлі таварамі Беларусі з Расеяй вырасла на 2 млрд даляраў і наблізілася да 6 млрд даляраў. Пастаўкі з Кітая цягам ліпеня – верасня перавысілі беларускі экспарт на больш як 800 млн даляраў. І паводле вынікаў 9 месяцаў адмоўнае сальда з гэтым, трэцім у важнасці гандлёвым партнёрам нашай краіны, склала ўжо амаль 2,2 млрд даляраў.
У цэлым паводле вынікаў дзевяці месяцаў імпарт рос хутчэй, чым экспарт. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён павялічыўся на 0,5% (да 28,4 млрд даляраў), у той час як экспарт паменшыўся на 3% (да 24,6 млрд даляраў).
Таваразварот таксама паменшыўся на 0,2% і склаў 53 млрд даляраў. Першая дзясятка найважнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі паводле вынікаў трэцяга квартала не змянілася. Узначальвае топ Расея, замыкае – Бразілія. Услед за ёй размясціліся ЗША, Турцыя і Італія, таваразварот з якімі перавысіў паўмільярда даляраў. У ягоных рамках Нямеччына за ліпень – верасень выцесніла з чацвёртага месца Вялікую Брытанію.
Сярод асобных краінаў, з якімі таваразварот сёлета расце самымі высокімі тэмпамі, вылучаецца Гандурас (прырост у 15 разоў), Ірак (у 9,1 разы) і Уругвай (у 3,6 разы). Найбольшае падзенне ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца ў гандлі з Нігерыяй (тэмп – 32,8%), Азербайджанам (34,9%) і Аргенцінай (40,1%).
Топ-10 важнейших торговых партнеров Беларуси по итогам девяти месяцев 2019г.
По данным Национального статистического комитета Беларуси