BE RU EN

Польшча ўзначаліць працу АБСЕ ў 2022 годзе

  • 5.12.2019, 20:54

Пастанова аб старшынстве Польшчы была прынятая падчас пасяджэння ў Браціславе.

Польшча ўзначаліць працу Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе ў 2022 годзе.

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы на сваёй старонцы ў Twitter.

«Дзякуй усім краінам за падтрымку нашай кандыдатуры!» - напісалі польскія дыпламаты.

Пастанова аб старшынстве Польшчы была прынятая падчас штогадовага пасяджэння Рады міністраў АБСЕ ў Браціславе.

Апошнія навіны