BE RU EN

Відэафакт: Авечкін адрамантаваў шлем паяльнай лямпай прама падчас матчу НХЛ

  • 5.12.2019, 18:54

Нападнік «Вашынгтона» адрамантаваў непаладку незвычайным чынам.

Нападнік «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін падчас матчу сутыкнуўся з праблемай са шлемам і наважыў ліквідаваць непаладку даволі нечаканым чынам, паведамляе sportbox.

Капітан каманды адрамантаваў шлем з дапамогай паяльнай лямпы прама падчас матчу рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць «Лос-Анджэлеса». Больш гэты матч нічым асаблівым не запомніўся, а каманда Авечкіна выйграла з лікам 3:1.

- Заставайцеся гарачымі, дзеткі, - гаворыцца ў подпісу да відэароліка на афіцыйнай старонцы каманды ў Twitter.

Апошнія навіны