BE RU EN

Уладзімір Зяленскі трапіў на вокладку Time

  • 5.12.2019, 17:47

Аўтарытэтны амерыканскі часопіс Time прысвяціў яму галоўны артыкул нумараы.

Артыкул The Man in the Middle (рус. Чалавек пасярэдзіне) апублікаваны ў нумары часопіса, які выйдзе 16 снежня, піша «Новое время».

«Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі апынуўся паміж Пуціным і Дональдам Трампам», - сказана ў анонсе матэрыялу.

Як гаворыцца ў артыкуле, у ЗША дэмакраты ўважаюць Зяленскага за ахвяру перавышэння паўнамоцтваў Трампа, праз гэта амерыканскаму прэзідэнту пагражае імпічмент, у той час як рэспубліканцы разглядаюць яго як ключавога сведку довадаў невінаватасці Трампа.

Time дадае, што Зяленскаму трэба будзе сутыкнуцца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, каб дасягнуць адной са сваіх галоўных мэт - спыніць вайну на Данбасе.

Апошнія навіны