BE RU EN

Відэафакт: Беларусы «выкацілі гарбуз» да амбасады Расеі

  • 5.12.2019, 17:11

Згодна са старым беларускім звычаем.

Перфоманс зладзілі актывісты кампаніі «Свежы вецер» напярэдадні падпісання дакументаў аб паглыбленай інтэграцыі з Расеяй.

- Гэта стары беларускі, і ўкраінскі і наогул славянскі звычай: калі жаніх нялюбы, дзяўчына выносіць яму гарбуз. Як знак такі, што не згодная за яго ісці. У нашым выпадку гэта азначае: давайце сябраваць, але жыць мы будзем у розных дамах, кожны ў сваім, - патлумачыў у інтэрв'ю «Радыё Свобода» актывіст Сяргей Бульба.

Актывісты таксама хацелі перадаць расейскаму амбасадару Дзмітрыю Мезенцаву зварот з папярэджаннем, што будуць бараніць незалежнасць Беларусі «ўсімі даступнымі мерамі ў рамках беларускага закону», але дакумент не прынялі.

Апошнія навіны