Памочнік Зяленскага паабяцаў «пабудаваць мур» на Данбасе
- 5.12.2019, 16:37
Гэта адбудзецца ў выпадку краху перамоў на нармандскім саміце.
Памочнік прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў, што ў выпадку краху перамоў на нармандскім саміце Кіеў можа пайсці на замарожванне канфлікту на Данбасе.
Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы ў Chatham House у Лондане, паведамляе Reuters.
Са слоў Ярмака, калі прэзідэнт Расеі не пагодзіцца на спыненне агню на Данбасе і правядзенне абмену зняволенымі, то «ў гэтым выпадку мы будзем будаваць мур, і жыццё будзе прадаўжацца».
«На жаль, мы будзем жыць паводле сцэнару замарожанага канфлікту», - сказаў ён.
Ярмак таксама выступіў за абнаўленне Менскіх пагадненняў, якія, з ягоных слоў, ужо састарэлі.
У панядзелак, 9 снежня, у Парыжы лідары Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўпершыню за тры гады правядуць сустрэчу, каб абмеркаваць мірныя шляхі ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.
Раней Ярмак прапанаваў прыцягнуць да Менскім перамоў вядомых грамадзян, якія з'ехалі з АРДЛА, але раней пражывалі на падкантрольнай тэрыторыі.