BE RU EN

Лукашэнка замяніў Качанаву на генерала КДБ

  • 5.12.2019, 14:38

(Абноўлена) Кіраўніком адміністрацыі дыктатара стаў намеснік Вакульчыка.

Наталля Качанава пакінула пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. Як паведамляе БелТА, на ейнае месца Лукашэнка прызначыў Ігара Сяргеенку, а намесніцай кіраўніка адміністрацыі стала Вольга Чупрыс.

Качанава адпраўляецца ў так званы савет рэспублікі.

Генерал-маёр Ігар Сяргеенка з'яўляецца першым намеснікам старшыні КДБ Беларусі, а доктарка юрыдычных навук, прафесарка Вольга Чупрыс працуе ў БДУ на пасадзе прарэктара ў вучэбнай працы і адукацыйных інавацыях.

У 2008 менавіта пад кантролем Сергіенкм праходзіў працэс прызнання экстрэмісцкімі кніг «Лісты з лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзідэнт» (Калінкінай і Шарамета), а таксама газеты польскай меншасці «Глас знад Немна».

Як піша tut.by, на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава прапрацавала тры гады. Дагэтуль яна два гады была віцэ-прэм'еркай Беларусі і курыравала сацыяльную сферу, адказвала за адукацыя, ахову здароўя, культуру, спорт. Ва ўрад яна прыехала з Наваполацку, дзе сем гадоў узначальвала гарвыканкам.

Апошнія навіны