BE RU EN

«Баста»: Усе гэтыя дзіўныя фразы кажуць пра адное - канец дыктатара блізкі

  • 5.12.2019, 14:01

Фальшывыя звароты ўжо не дапамогуць.

Дыктатар сёння ўзмоцнена набіваў сабе кошт для гандлю з Пуціным, на які ён спадзяецца. Усе гэтыя «я не слабак», «будзе нялёгка» кажуць толькі аб адным: канец дыктатара блізкі, піша тэлеграм-канал «Баста».

Не дапамогуць ні фальшывыя звароты да народа, ні хлуслівыя словы пра незалежнасць. Увесь сённяшні выступ - не больш чым спроба прадаць краіну даражэй.

Ды і не хавае ён гэтага. Нафту, газ, фарпост Расеі на захадзе - вось гэта было галоўным пасылам.

Той, хто 25 гадоў здаваў Беларусь, ніколі не стане яе абаронцам. Незалежнасць патрэбная нам, народу. Яе абарона - гэта наша праблема і нам яе развязваць.

Апошнія навіны