BE RU EN

Лукашэнка не выключыў, што на перамовах з Пуціным будзе прынятая пастанова пра інтэграцыю

  • 5.12.2019, 13:20

Сустрэча адбудзецца 7 снежня.

Лукашэнка заявіў, што прымаць канчатковую пастанову пра інтэграцыю будуць ён і Пуцін, паведамляе РІА "Навіны".

"Расея вялікая, нават у кіраўніцтве Расеі людзі розныя. Некаму хочацца так, некаму гэтак, хтосьці ў сілу сваіх інтарэсаў асабістых і іншых пачынае чагосьці падкручваць, закручваць. Я гэта бачу і кантралюю працэс. І канчатковую пастанову (у пытаннях інтэграцыі – рэд.) мы будзем прымаць удвух (з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным – рэд.) згодна з іх і нашай Канстытуцыяй", – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама заявіў, што шкадуе, што ўрады, міністры ўсе пытанні "цягнуць наверх".

Таксама Лукашэнка папракнуў так званых парламентарыяў у тым, што "яны слаба ўбівалі ў галовы расейцам, што нам нельга быць па розныя бакі барыкадаў".

"Трэба актыўна ў гэтым кірунку працаваць", – заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны