BE RU EN

Лукашэнка: Праца ў паглыбленні інтэграцыі з РФ знаходзіцца на стадыі заканчэння

  • 5.12.2019, 11:52

Дыктатар апавёў пра дарожныя карты і дамовы з Масквой.

Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас звароту да так званых дэпутатаў шостага і сёмага скліканняў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Праца над праграмай дзеянняў у паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы і пакетам дарожных картаў, а таксама дамовамі пра адчувальныя для абодвух бакоў пытанні знаходзіцца на стадыі заканчэння".

У той самы час ён звярнуў увагу, што пакуль не развязаны шэраг прынцыповых пытанняў, сярод іншага пра газ і нафту. "Нават элементарнае пытанне не развязанае пра брудную нафту. А мы ж правалілі ВУП у асноўным праз нафтавыя праблемы", – адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны