BE RU EN

Арына Сабаленка вызначылася з першым турнірам сезону

  • 5.12.2019, 11:03

Беларуска з'яўляецца дзейнай пераможцай гэтых спаборніцтваў.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пацвердзіла ўдзел у турніры ў Шэньчжэне (Кітай), які стартуе 4 студзеня, паведамляе pressball.by са спасылкай на афіцыйны сайт тура.

У заяўку таксама ўвайшлі прадстаўніца Швэйцарыі Белінда Бенчыч, бельгійка Элісэ Мертэнс, кітаянкі Ван Цян, Чжан Шуай, Ван Яфань і Пэн Шуай, двухразовая пераможца турніраў "Вялікага шалома" гішпанка Гарбінье Мугуруса, чэшка Катаржына Сінякова і Алена Рыбакіна з Казахстана.

Сабаленка з'яўляецца дзейнай пераможцай гэтых спаборніцтваў. У фінале Арына, пасеяная пад першым нумарам, перамагла амерыканку Элісан Рыске з лікам 4:6, 7:6 (7:2), 6:3.

Апошнія навіны