BE RU EN

Суд над актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аксанай Юшкевіч перанеслі на 11 снежня

  • 4.12.2019, 10:12

Актывістка праігнаравала «судзілішча» ад уладаў.

Сёння ў Менску мусіў адбыцца суд над экс-кандыдаткай у «дэпутаты», актывісткай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксанай Юшкевіч, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

На актывістку быў складзены пратакол правапарушэння паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Улады ўгледзелі «парушэнне» ў тым, што напярэдадні праводжанай у рамках легальных перадвыбарных пікетаў Сустрэчы свабодных людзей актывістка распаўсюдзіла відэазварот са словамі: «15 лістапада а 18-й мы разам пагутарым пра тое, якое заўтра мы хочам бачыць».

Разгляд адміністрацыйнай справы пачаўся сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска.

Суддзя – А. Рудэнка.

«Сведкамі» выступаюць супрацоўнікі АМАПу Трышкін, Місюля і Каптур.

Паколькі Аксана Юшкевіч і адзін з сведкаў не з’явіліся на судовае паседжанне, суддзя прыняла пастанову пра перанос разгляду справы на сераду, 11 снежня. Пачатак у 09:15.

Апошнія навіны