BE RU EN

Урад Польшчы працуе над 13-й і 14-й пенсіямі для сваіх грамадзян

  • 3.12.2019, 20:02

Мінімальная пенсія ў Польшчы складае 232,5 еўра.

З 1 сакавіка 2020 года сувязі з валарызацыяй мінімальная пенсія ў Польшчы складзе 1200 злотых брута, на рукі пенсіянер атрымае 1000 злотых (па актуальнаму курсу, гэта 232,5 еўра). Пра гэта паведаміў «Радыё Польшча» віцэ-міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Станіслаў Швед.

Акрамя гэтага, ведамства працуе над канкрэтнымі развязаннямі, якія тычацца 13-й і 14-й пенсій.

Кожны крок, накіраваны на паляпшэнне сітуацыі пенсіянераў з самымі маленькімі пенсіямі, з'яўляецца добрым, - пракаментавала планы Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай абароны Эльжбета Астроўская, кіраўніца Згуртавання пенсіянераў Польшчы.

Апошнія навіны