BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, ад якіх хвароб ратуе кава

  • 3.12.2019, 19:53

Міжнародная група навукоўцаў правяла даследаванне.

Кафеін дапамагае зберагчы мозг ад старэння (нейрадэгенерацыі) і служыць прафілактыкай іншых кагнітыўных захворванняў. Да такіх высноў прыйшла міжнародная група навукоўцаў на чале з Дэвідам Блюмам (INSERM, Ліль, Францыя) і Луізай Лопес (Інстытут малекулярнай медыцыны, Лісабон, Партугалія), паведамляе Nature.

Навукоўцы падчас эксперыментаў над пацукамі высветлілі, што кафеін блакуе рэцэптар А2А, які выклікае праблемы з памяццю, стрэсам і заўчасным старэннем. Яны праводзілі для пацукоў тэрапію, выкарыстоўваючы аналаг кафеіну. У выніку ў тых панізілася актыўнасць рэцэптара А2А. Гэта прывяло да аднаўлення нармальнай працы мозгу пацукоў, паляпшэння іх памяці і скарачэння стрэсу.

Апошнія навіны