BE RU EN

Сяргей Міхалок з праектам Drezden прэзэнтаваў новы альбом «Эдэльвейс»

  • 3.12.2019, 11:36

Таксама ён абвясціў аб новым канцэрце.

Сяргей Міхалок, які блізу года таму пачаў праект Drezden, абвясціў пра першы канцэрт калектыву. Ён пройдзе 23 лютага ў менскім Falcon Club. Таксама сёння з'явіўся другі студыйны альбом «Дрэздэна» «Эдэльвейс», піша tut.by.

У другі альбом Drezden «Эдэльвейс» увайшло 11 песень. Звядзеннем і майстарынгам альбома займаўся Віталь Цялезін, а запiс альбома праходзіла на ягонай кіеўскай студыі «211». Разам з Сяргеем Міхалком у запісу альбома «Эдэльвейс» бралі ўдзел Павел Міхалок (клавішы), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Дзяніс Шураў (бубны) і Павел Вялічка (гітара).

На загалоўную дарожку «Эдэльвейса» было знятае відэа, прэм'ера якога адбылася кагадзе. Відэа набрала ўжо 1,5 мільёна праглядаў.

Нагадаем, Drezden - гурт Сяргея Міхалка, у якой ён паказвае яшчэ адзін бок сваёй творчасці. Гэты праект - эклектычная мешаніна The Cure, Wolfsheim і Аляксея Вішні; пераасэнсаванне музыкі Новай хвалі і Neue Deutsche Welle праз 40 гадоў.

Апошнія навіны