Мелані Трамп паказала «Дух Амерыкі» ў навагоднім упрыгожванні Белага дому
- 3.12.2019, 8:22
Гэтым разам тэматыка – патрыятызм.
Першая лэдзі ЗША Мелані Трамп паказала, як упрыгожылі Белы дом да Новага года. Гэтым разам тэматыка – патрыятызм.
«Дух Амерыкі ззяе ў Белым доме. Я рада падзяліцца з вамі выдатнай выставай патрыятызму. Рада, што кожны ахвотны можа адчуць прыгажосць каляднага сезону», – напісала Трамп і размясціла ў сацсетках фота і відэа.
Паказала першая лэдзі ЗША і як працавалі валанцёры над навагоднім убраннем Белага дому.