BE RU EN

Названы самы эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

  • 27.12.2019, 10:45

Нейрабіёлаг вывучыў мноства эксперыментаў з удзелам жывёлаў і людзей.

Нейрабіёлаг Марк Матсон (Mark Mattson) з Універсітэта Джона Хопкінса ў ЗША назваў перарывістае галаданне адным з самых эфектыўных спосабаў палепшыць здароўе і падоўжыць жыццё. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе на EurekAlert!, піша lenta.ru.

Навуковец правёў сістэматычны агляд навуковых публікацый, прысвечаных уплыву часовага галадання на арганізм чалавека і жывёлаў. Гэты тып дыеты дзеліцца на дзве катэгорыі: штодзённае харчаванне, абмежаванае перыядам 6-8 гадзінаў, і штотыднёвае галаданне цягам двух дзён (дыета 5:2), пасля якога ідзе пяцідзённы слабы прыём ежы.

Мноства эксперыментаў з удзелам жывёлаў і людзей паказваюць, што такое абмежаванне ў ежы падтрымлівае здароўе клетак і адаптуе іх да перыядаў дэфіцыту ежы праз пераключэнне метабалізму. У тым выпадку клеткі расходуюць энэргію, назапашаную ў выглядзе вугляводаў, і пераходзяць на павольнае спальванне тлушчу. У выніку паляпшаецца рэгуляцыя цукру ў крыві, павышаецца ўстойлівасць да стрэсу і зніжаецца запаленне.

Дыета таксама зніжае артэрыяльны ціск, узровень ліпідаў у крыві і частату сардэчных скарачэнняў у спакоі. Адно з даследаванняў, праведзенае з удзелам сотні жанчынаў з лішняй вагой, паказала, што тыя, хто прытрымліваўся схемы 5:2, не толькі страцілі вагу, але і палепшылі паказнікі адчувальнасці да інсуліну і скарацілі аб'ём вісцэральнага тлушчу. Іншая навуковая праца прадэманстравала дабратворны ўплыў галадання на разумовыя здольнасці.

Апошнія навіны