BE RU EN

Навукоўцы: Сусвет мае мяжы

  • 25.12.2019, 11:06

Даследнікі прапанавалі тэорыю.

Навукоўцы Балтыйскага федэральнага цэнтра імя Імануіла Канта ў Калінінградзе (Расея) прыйшлі да высновы, што Сусвет мае мяжы і не мае цёмнай энэргіі.

Як паведамляе "Лента.ру", пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе на EurekAlert!.

Даследнікі прапанавалі тэорыю, паводле якой цёмная энэргія ўяўляе з сябе аналогію эфекту Казіміра, які дзейнічае на "сценкі" Сусвету. Эфект Казіміра ўяўляе з сябе ўзаемнае прыцягненне двух незараджаных целаў (напрыклад, пласцінак), размешчаных на блізкай адлегласці. Гэта адбываецца пад дзеяннем квантавых флюктуацый у вакууме, калі спантанна нараджаюцца віртуальныя часціцы, напрыклад фатоны. Пры гэтым ціск, які ствараецца віртуальнымі фатонамі знутры на дзве паверхні, меншы, чым звонку.

На думку фізікаў, прыкладна тое самае адбываецца ў космасе, толькі яно прыводзіць да адштурхоўвання, якое паскарае пашырэнне Сусвету. Такім чынам, не існуе цёмнай энэргіі, а пашырэнне ўзнікае праз наяўнасць межаў, на якія робіцца ціск віртуальных часціцаў.

Тэорыя навукоўцаў заснаваная на мадэлях Рэндал-Сундрума, у якіх разглядаецца пяцімерная антыдэсітэраўская прастора (АДС), што валодае адмоўнай крывізной. АДС з'яўляецца супрацьлегласцю прасторы дэ Сітэра, якая апісвае ўласцівасці звычайнага Сусвету, якая валодае станоўчай крывізной.

Апошнія навіны