BE RU EN

Саўладальнік завода АКБ пад Берасцем Лемяшэўскага выпусцілі пад заклад

  • 24.12.2019, 21:27

Таксама адпушчаныя з-пад арышту іншыя фігуранты гэтай справы.

Сёння, 24 снежня, Віктара Лемяшэўскага, уладальніка «Першай акумулятарнай кампаніі» і саўладальніка групы кампаній «1АК-GROUP», якой належыць акумулятарны завод у Берасці, адпусцілі з СІЗА пад заклад. Пра гэта kp.by паведаміла інфармаваная крыніца.

Раней пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах на волю да суда выпусцілі іншых фігурантаў справы - Святлану Лемяшэўскую, галоўнага бухгалтара ТАА «Белінвестгандаль-Сплаў», Сяргея Ахрэмчука, былога дырэктара «Белінвестгандаль-Сплаў», а цяпер начальнік аддзела тэхнічнага развіцця, Івана Пакіслюка, намесніка дырэктара гэтага прадпрыемства.

Усе яны былі затрыманыя КДБ у канцы чэрвеня 2019 праз падазрэнне ў атрыманні і дачы хабару.

Нагадаем, расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Лемяшэўскага і кіраўнікоў даччынай кампаніі на даручэнне прэзідэнта вядзе Генпракуратура.

Віктар Лемяшэўскі - не толькі заснавальнік скандальнага акумулятарнага завода ў Берасці, але і сябра рады ў развіцці прадпрымальніцтва пры Лукашэнку.

Апошнія навіны