BE RU EN

Пуцін падпісаў «закон супраць Apple»

  • 2.12.2019, 20:06

Закон павялічвае штрафы для мэсэнджараў за адмову перадаваць ФСБ ключы шыфравання.

Прэзідэнт РФ Пуцін падпісаў закон, які павялічыць з 1 да 6 мільёнаў расейскіх рублёў максімальныя штрафы для інтэрнэт-кампаній за паўторную адмову перадаць ФСБ ключы шыфравання перапіскі карыстальнікаў. Адпаведны закон апублікаваны на партале прававой інфармацыі, піша «Новая газета».

Гаворка ідзе пра мэсэнджары і іншыя інтэрнэт-сэрвісы, дзе магчымая перапіска карыстальнікаў, і якія Раскамнагляд унёс у рэестр распаўсюджвальнікаў інфармацыі. За адмову ад такога супрацоўніцтва з сілавікамі яны цяпер могуць страціць ад двух да шасці мільёнаў рублёў.

Законапраект таксама павялічвае штрафы за адмову захоўваць звесткі расейскіх карыстальнікаў на тэрыторыі краіны. У першы раз з іх цяпер возьмуць да шасці мільёнаў, а вось за паўторнае парушэнне ім пагражае больш значная сума - да 18 мільёнаў рублёў. Раней максімальная сума штрафу складала 5 тысяч рублёў, сацсетка Twitter і Facebook раней былі аштрафаваныя паводле гэтага артыкулу на 3 тысяч рублёў.

Апошнія навіны