BE RU EN

У Беларусі зрабілі мапу-пазл з дапоўненай рэальнасцю для дзяцей

  • 18.12.2019, 19:55

Мапа складаецца з 29 драўляных элементаў.

Драўляную мапу-пазл «Жывёльны і раслінны свет Беларусі» з дапоўненай рэальнасцю выпусціла «Белкартаграфія», паведамляе сайт прадпрыемства.

Яна складаецца з 29 драўляных элементаў. Каб «ажывіць» жывёл на карце, неабходна спампаваць бясплатную праграму «Белкартаграфія» з Google Play і AppStore.

Такую мапу з дапоўненай рэальнасцю прадпрыемства стварыла ўпершыню.

Апошнія навіны