BE RU EN

The Guardian: На кампутарах Пуціна ўстаноўленая Windows XP

  • 17.12.2019, 21:37

Прэзідэнт РФ выкарыстоўвае састарэлую аперацыйную сістэму.

На кампутарах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Крамлі і ў афіцыйнай рэзідэнцыі Нова-Агарове ўсталяваная састарэлая аперацыйная сістэма Microsoft Windows XP. Да такой высновы прыйшлі журналісты The Guardian, вывучыўшы фатаграфіі, што публікуюцца прэс-службай Крамля, паведамляе liga.net.

«Расейскія агенты былі абвінавачаныя ў глабальных хакерскіх аперацыях, але хтосьці ў Крамлі відавочна забыўся паведаміць Уладзіміру Пуціну пра важнасць кібербяспекі», - піша брытанскае выданне.

На абодвух кампутарах, у Крамлі і Нова-Агарове, устаноўлены фонавыя малюнкі крамлёўскіх веж.

Выданне адзначае, што Microsoft спыніла выпускаць рэгулярныя абнаўлення бяспекі для Windows XP і Office 2003 у красавіку 2014 года. «Аднак, відавочна, што расейскія ўрадавыя пастановы не дазволілі Пуціну перайсці на больш новую версію Microsoft 10», - гаворыцца ў артыкуле.

Microsoft папярэджвае на сваім вэб-сайце, што кампутары пад кіраваннем Windows XP «уразлівыя для пагроз бяспекі і вірусаў».

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць, чаму Пуцін працягвае выкарыстоўваць састарэлую аперацыйную сістэму.

Апошнія навіны