BE RU EN

Джонсан ухваліў для публікацыі справаздачу пра ўплыў РФ на палітыку ў Брытаніі

  • 16.12.2019, 19:40

Справаздача будзе апублікаваная пасля фармавання новага камітэта выведкі і бяспекі брытанскага парламента.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан ухваліў публікацыю дакладу брытанскага парламента пра магчымы ўплыў расейскіх спецслужбаў на брытанскую палітыку. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на The Guardian.

Са слоў прэс-сакратара Джонсана, публікацыя справаздачы адобраная прэм'ер-міністрам, аднак будзе апублікаваная толькі пасля фармавання новага камітэта ў выведцы і бяспецы брытанскага парламента.

«Прэм'ер-міністр ухваліў для публікацыі справаздачу, пра расейскую інфільтрацыю ў брытанскай палітыцы, што была, праведзеная перад выбарамі. Справаздача не будзе апублікаваная датуль, пакуль не будзе сабраны новы склад камітэта, каб афіцыйна зацвердзіць справаздачу», - паведамілі ў Джонсана.

Апошнія навіны