BE RU EN

Кангрэс апублікаваў поўную справаздачу з тлумачэннямі па імпічменту Трампа

  • 16.12.2019, 19:19

Справаздача складаецца з 169 старонак.

У панядзелак, 16 снежня, юрыдычны камітэт Палаты прадстаўнікоў апублікаваў поўную справаздачу аб імпічменце, у якой выкладаюцца прычыны вылучэння абвінавачванняў супраць прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляе «Новое время».

Справаздача складаецца з 169 старонак і тлумачыць канстытуцыйныя падставы і прычыны, паводле якіх Трамп падлягае (на думку, кангрэсменаў-дэмакратаў) імпічменту.

Дакумент апублікаваны напярэдадні галасавання Палаты прадстаўнікоў паводле артыкулаў імпічменту, якое адбудзецца ў сераду.

Трамп абвінавачваецца паводле двух артыкулаў - у злоўжыванні прэзідэнцкай уладай і ў перашкодзе расследаванню Кангрэсу па імпічменту.

Згодна з дакладам, Трампа падазраюць у подкупе, хоць гэта злачынства не фігуруе ў якасці абвінаваўчага артыкула ў рамках імпічменту.

Кажучы пра подкуп, дэмакраты маюць на ўвазе ціск Трампа на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з мэтай атрымаць кампрамат на свайго магчымага канкурэнта на выбарах 2020 года Джо Байдэна.

Апагеем гэтага ціску з мэтай подкупу была тэлефонная размова прэзідэнта Трампа і прэзідэнта Зяленскага і ўласна, утрыманне абароннай дапамогі для патрэб Украіны.

Подкуп на федэральным узроўні прызнаны ў ЗША злачынствам.

Дэмакраты згадалі паездку асабістага адваката Трампа Рудзі Джуліяні ва Украіну, трактуючы яе як довады таго, што Трамп мае намер працягваць сваю лінію ціску на Украіну.

У справаздачы ўказваецца, што толькі гэтых фактаў дастаткова для імпічменту Трампа, але ёсць яшчэ і «абцяжарвальны фактар» - Трамп неаднаразова адмаўляўся ад сустрэчы з Зяленскім у Авальным кабінеце, які хацеў правесці ўкраінскі лідар як дэманстрацыю падтрымкі на фоне вайны Украіны з Расеяй.

«Прэзідэнт Трамп паставіў свае асабістыя палітычныя інтарэсы вышэй нацыянальнай бяспекі, свабодных і справядлівых выбараў і нашай сістэмы стрымак і проціваг. Ён здзейсніў правіну, і будзе рабіць гэта зноў, калі яго не спыніць. Прэзідэнта Трампа варта адхіліць ад пасады», - гаворыцца ў справаздачы.

Апошнія навіны