BE RU EN

Пуцін забараніў выезд з РФ былым супрацоўнікам ФСБ

  • 16.12.2019, 19:03

Прэзідэнт РФ падпісаў адпаведны закон.

Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе кіраўніцтву ФСБ забараняць выезд з Расеі сваім былым супрацоўнікам. Максімальны тэрмін забароны - пяць гадоў, пачынаючы з дня звальнення, паведамляе svoboda.org.

Аўтары законапраекта сцвярджалі, што, распрацоўваючы яго, яны кіраваліся выключна інтарэсамі саміх сілавікоў. Між іншым, кіраўнік камітэта Дзярждумы бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі Васіль Піскароў адзначаў, што закон накіраваны на «забеспячэнне асабістай бяспекі супрацоўнікаў ФСБ» праз «правакацый супраць расейцаў за мяжой, што пачасціліся».

Раней забараніць выезд з Расеі былым супрацоўнікам ФСБ можна было толькі ў тым выпадку, калі яны мелі доступ да сакрэтных звестак.

Апошнія навіны