BE RU EN

Генерала Крываноса прызначылі адказным за тэрытарыяльную абарону Украіны

  • 16.12.2019, 17:27

Гэтая пастанова была прынятая на закрытым пасяджэнні РНБА Украіны.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў паведаміў, што генерал-маёра Сяргея Крываноса прызначылі адказным за тэрытарыяльную абарону Украіны. Пра гэта піша АрміяInform. Гэта пастанова была прынятая на закрытым пасяджэнні РНБА, якое прайшло пад старшынствам прэзідэнта напярэдадні сустрэчы ў нармандскага фармаце.

«Другое пытанне, якое абмяркоўвалася, звязанае з тэрытарыяльнай абаронай. Крыванос прызначаны адказным за гэты кірунак. Да 31 снежня павінна быць цалкам скончана сітуацыя, звязаная з гэтым пытаннем. У нас ёсць разуменне, што ўсе, хто сёння хочуць далучыцца да тэрытарыяльнай абароны, усе добраахвотнікі, якія хочуць прыняць у гэтым удзел - будуць найбліжэйшым час прыцягнутыя да гэтага пытання», - заявіў Данілаў.

Апошнія навіны