BE RU EN

У Беларусі змяніліся ўмовы знаходжання замежнікаў

  • 16.12.2019, 16:19

Навацыі ў законе таксама карэктуюць падставы для адмовы замежніку ў выдачы візы.

У закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» унесеныя змены. Адпаведны дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэсавая служба.

«Закон у тым ліку прадугледжвае павелічэнне з 5 да 10 дзён тэрміну, на працягу якога замежнікі, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаныя зарэгістравацца на месцы фактычнага часовага знаходжання», - адзначаецца ў дакуменце.

Навацыі ў законе таксама карэктуюць падставы для адмовы замежніку ў выдачы візы для ўезду ў Беларусь. Адначасова вызначаюцца магчымасці атрымання замежнікамі ды іх прадстаўнікамі інфармацыі пра ўключэнне ў спіс асобаў, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.

Апошнія навіны