BE RU EN

У Джакарце прайшоў конкурс крыклівых хатніх гаспадынь

  • 16.12.2019, 16:00

Удзельніцы на падвышаных тонах раздавалі парады навакольным.

Конкурс быў праведзены ўпершыню. Ён стаў часткай фэсту, які традыцыйна праводзіцца ў густанаселеным раёне Кампунг Мэлаў (тут жыве 10 мільёнаў чалавек), піша "Вокруг света".

Паўдзельнічаць у спаборніцтве пажадалі 32 жыхаркі інданэзійскай сталіцы. Пераважна - мясцовыя хатнія гаспадыні, кожная з якіх на працягу пяці хвілін вучыла жыць сабраных на плошчы. Збольшага гучныя тырады тычыліся аховы здароўя, адукацыі і абароны дзяцей.

Праўда, як ні стараліся ўдзельніцы акцыі крычаць гучней, чуць іх змаглі толькі нешматлікія жыхары сталіцы.

Апошнія навіны