BE RU EN

Астравок «стабільнасці» ў акіяне ёсць...

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ЗАПРЕТНОЕ МНЕНИЕ»
  • 16.12.2019, 13:20

Куды вядзе Расею «казачны» НацДзед?

Дзмітрый «гаваркія вусы» Пяскоў напярэдадні ўдзельнічаў у нядзельнай перадачы «першага прапагандысцкага» зомбіканала і з непрыхаваным гонарам заявіў, што «ў штармавым сусветным акіяне турбулентнасці РФ застаецца апошнім астраўком стабільнасці».

«Стабільнасць» – сам сабой вельмі сумнеўны тэрмін, які да месца і не да месца любяць устаўляць айчынныя прапагандысты і чыноўнікі.

Давайце паспрабуем адказаць на пытанне: «Што ў пуцінскай РФ на сёння сапраўды “стабільнае”»?

Адсутнасць перспектываў у абсалютнай большасці грамадзянаў? Паўсюдная галеча? «Казачны» НацДзед і ягоная састарэлая світа, гатовая сядзець у Крамлі да самага апошняга ўздыху? Тыранія і цэнзура? Паліцэйскае самавольства і ганенні на дэмакратыю?

Гэты спіс можна доўжыць бясконца, але логіка кіроўнай чэкісцка-алігархічнай эліткі ясная.

Пакуль усе цывілізаваныя краіны першага свету імкнуцца да развіцця і прагрэсу – пуцінская РФ ідзе сваім «асаблівым» шляхам развіцця, які, на думку «Казачнага», вядзе нас у рай, але насамрэч з'яўляецца дарогай у вечны нябыт і заняпад.

Тэлеграм-канал «Запретное мнение»

Апошнія навіны