BE RU EN

Вясёлы Бог

  • 16.12.2019, 9:33

Уладзімір Някляеў павіншаваў Станіслава Шушкевіча адмысловым санэтам.

15 снежня споўнілася 85 гадоў Станіславу Шушкевічу.

Ён схаваўся ад юбілейных віншаванняў. Сказаў мне напярэдадні: «Хоць бы адзін дзень за 85 гадоў з жонкай пабыць», напісаў у «Фэйсбуку» беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

Апроч таго, што ён, першы кіраўнік незалежнай беларускай дзяржавы, разумны, інтэлігентны, сумленны, шчыры, верны каханню, верны сябрам і Айчыне, ён яшчэ і вясёлы! Вось з гэтым усім я і віншую яго – аднаго з найлепшых, найгодных сыноў Беларусі!

ВЯСЁЛЫ БОГ

Станiславу Шушкевiчу

Сярод асколкаў, друзу, камянёў
Траве б не ўстаць без моцы каранёў,
А каранi б углыб не прараслi
Не ўзяўшы сiлы ў мацеркi-зямлi.

Iдылii няма нi ў чым, нiдзе:
Сякуць маланкi па сляпой вадзе,
Лютуюць смерчы, зеўрацца вiры, —

А дзесь на самым версе, на гары
Вясёлы Бог сам для сябе жыве,
Увесь у белым ходзiць па траве...

На фота: за тры дні да юбілею… Па-мойму, юбіляр выглядае лепш за ўсіх. На тым і стаяць, Станіслаў Станіслававіч!

Апошнія навіны