BE RU EN

«Першае вялікае інтэрв'ю» Зяленскага расейскаму каналу доўжылася хвіліну

  • 16.12.2019, 9:11

Выкрытая чарговая хлусня прапагандыстаў з РФ.

Інтэрв'ю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, якое паказалі ў праграме «Масква. Крэмль. Пуцін», доўжылася блізу хвіліны. Пра гэта стала вядома ў нядзелю, 15 снежня, з публікацыі інтэрв'ю ў YouTube, на афіцыйным канале «Расея 24», паведамляе dw.com.

На кадрах відаць, як карэспандэнтка тэлеканала «Расея» падыходзіць да Зяленскага ў холе гатэля і задае яму пытанне: «Як вам сустрэча з Пуціным?» Украінскі прэзідэнт даў кароткі каментар: «Першая сустрэча выдатная, пагутарылі. Уздымалі важныя пытанні. Бачыце, усе прытаміліся, хочам павячэраць. Я мяркую, што гэта правільны пачатак сустрэчаў такога фармату, у нас ёсць магчымасць дамагчыся выніку».

Зяленскі дадаў, што «ўсё не вызначыць за адзін раз», што «ёсць шмат розных поглядаў» і што «галоўнае, што мы пачалі стасункаваць».

Раней тэлеканал «Расея» шырока анансаваў «першае вялікае інтэрв'ю з Уладзімірам Зяленскім» паводле вынікаў перамоваў «Нармандскай чацвёркі». Сам Зяленскі ў адказ заявіў, што не даваў ніякага інтэрв'ю, а «нешта адказаў дзяўчыне ў калідоры».

Саміт «Нармандскай чацвёркі» адбыўся 9 снежня ў Парыжы. На ім прайшлі першыя паўнавартасныя двухбаковыя перамовы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага.

Апошнія навіны