Байцы УСУ паказалі, як знішчаць тэхніку ворага
- 15.12.2019, 21:46
Магутныя фота з Данбаса.
У зоне правядзення Аперацыі Аб'яднаных сіл (ААС) у Данецкай вобласці прайшлі вучэнні з баявой стралянінай з зенітных установак ЗУ-23/02. Зенітчыкі манеўравалі і знішчалі наземныя і паветраныя цэлі.
Пра гэта паведамілі на старонцы штаба ААС у сацыяльнай сетцы Facebook, піша «Апостраф».
Заняткі праходзілі ў мясціне адводу цяжкага ўзбраення, да іх былі прыцягнутыя вайскоўцы падраздзяленняў са складу АТУ "Усход", вольныя ад дзяжурства на баявых пазіцыях.
"Паводле задумы, асабовы склад здзяйсняе марш у пэўны раён і займае агнявыя пазіцыі. Для павышэння манеўранасці зенітная ўстаноўка ЗП-23/02 устаноўленая на базе ўмацаванага цяжкавога аўтамабіля. Падчас баявой страляніны вайскоўцы адпрацоўваюць задачы знішчэння як наземных, так і паветраных цэляў. Сярод іх БПЛА і браняваная тэхніка ўмоўнага супраціўніка", - удакладніў намеснік камандзіра вайсковай часткі, якая абараняе подступы да населеных пунктаў Мар’інкі і Краснагораўкі.
Паведамляецца, што ў рамках тактычна-спецыяльных вучэнняў асаблівую ўвагу камандаванне вайсковай часткі звяртала на інжынернае абсталяванне агнявой пазіцыі, яе ахову і абарону, хуткую змену пазіцыі, а таксама строгае выкананне захадаў бяспекі пры баявой страляніне.