BE RU EN

Сусветны патрыярх Варфаламей прыедзе ва Украіну

  • 15.12.2019, 17:31

Пра гэта заявіў кіраўнік ПЦУ мітрапаліт Епіфан.

Сусветны патрыярх Варфаламей у найбліжэйшы час прыедзе ва Украіну. Пра гэта на літургіі ў гонар гадавіны стварэння ПЦУ сказаў яе кіраўнік Епіфан, піша liga.net.

Ён таксама дадаў, што ў 2020 годзе яшчэ некалькі цэркваў далучацца да ПЦУ.

Нагадаем, 5 студзеня сусветны патрыярх Варфаламей падпісаў Томас пра аўтакефалію ПЦУ. 12 кастрычніка Сінод Эладскай праваслаўнай царквы прызнаў аўтакефалію ПЦУ. Пазней, 8 лістапада, Александрыйскі патрыярхат афіцыйна прызнаў ПЦУ.

Апошнія навіны