BE RU EN

У Гародні людзі сталі ў жывы ланцуг у абарону незалежнасці Беларусі

  • 15.12.2019, 17:24

На акцыю прыйшло шмат моладзі і сем'яў з дзецьмі.

На старым мосце ў Гародні прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі.

Сабралася блізу ста чалавек. Яны ўтварылі ланцуг уздоўж моста. Скандавалі «Жыве Беларусь» і «Незалежнасць», паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод удзельнікаў – людзі з дзецьмі, моладзь. Усё фіксавалі людзі ў цывільным.

Аўтамабілі, якія ехалі праз мост, актыўна падтрымлівалі ланцуг незалежнасці.

Акцыя доўжылася блізу гадзіны. Удзельнічалі блізу ста чалавек. Затрыманняў не было, правакацый таксама.

Апошнія навіны