BE RU EN

Аўстрыя перамагла славенцаў і выйшла ў эліту, Беларусь застаецца ў ніжэйшай лізе на трэці год

  • 15.12.2019, 17:05

Моладзевая зборная Беларусі ў хакеі страціла шанцы перамагчы ў чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне.

Моладзевая зборная Аўстрыі (U-20) перамагла аднагодкаў са Славеніі ў заключным матчы моладзевага чэмпіянату свету-2019 у групе "А" дывізіёна I у Менску – 4:1, піша pressball.by.

Аўстрыя (U-20) – Славенія (U-20) – 4:1 (2:0, 0:0, 2:1)

Перамога аўстрыйцаў дазволіла камандзе аформіць квіток у элітны дывізіён. І пазбавіла беларусаў магчымасці павышэння ў класе. Матч нашай каманды з датчанамі адбудзецца 15 снежня і стартуе ў 19.30.

Турнірнае становішча: Аўстрыя – 12 балаў (5 матчаў), Латвія – 8 (4), Беларусь – 8 (4), Нарвегія – 7 (4), Данія – 3 (4), Славенія – 1 (5).

Апошнія навіны