Абраная новая «Міс свету»
- 14.12.2019, 20:40
Беларуска не патрапіла ў топ-5 конкурсу прыгажосці.
Уладальніцай тытула «Міс свету 2019» стала 23-гадовая Тоні-Эн Сінгх (Toni-Ann Singh) з Ямайкі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу, паведамляе lenta.ru.
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Лондане ў суботу, 14 снежня. Карону ўручала леташняя пераможца, мексіканская мадэль Ванэса Понсэ дэ Леон (Vanessa Ponce de Leon).
Тоні-Эн Сінгх стала другой прадстаўніцай Ямайкі, якая атрымала перамогу ў міжнародным конкурсе прыгажосці «Міс свету». У апошні раз дзяўчына з гэтай краіны атрымлівала такі тытул у 1993 годзе.
Першай віцэ-міс стала францужанка Афелія Мезін. Другой віцэ-міс прызналі прадстаўніцу Індыі Торба Рао.
Прадстаўніца Беларусі Анастасія Лаўрынчук не ўвайшла ў топ-5 міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс свету».
Конкурс прыгажосці «Міс свету» праводзіцца з 1951 года і лічыцца адным з найстарэйшых. У наступным годзе карону «Міс свету» будуць уручаць у 70-ы раз. Чакаецца, што ўзнагароджанне пройдзе ў Тайландзе.