BE RU EN

У Беларусі зноў падаражэе бензін

  • 14.12.2019, 18:35

Кошт паліва зменіцца ўжо заўтра.

«З улікам росту кошту нафты, якую набываюць беларускія НПЗ, кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 15 снежня 2019 года павялічваецца на 1 капейку», - паведамляе onliner.by са спасылкай на канцэрн «Белнафтахім».

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,62 руб., АІ-95-К5-Еўра - 1,72 руб., АІ-98-К5-Еўра - 1,94 руб., ДТ - 1,72 руб .

Нагадаем, што апошнім разам паліва даражэла ўсяго тыдзень таму - 8 снежня.

- А чаму на капейчыну? Што гэта за дзіўная тактыка? - удакладнілі журналісты ў кастрычніку гэтага года ў намесніка старшыні «Белнафтахіма» Андрэя Бунакова.

- Для нас гэта не дзіўная тактыка, а прадуманая стратэгія для таго, каб у першую чаргу захаваць эфектыўнасць нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. Тым больш ва ўмовах мадэрнізацыі, якая сёння там праводзіцца.

Нагадаем, у пачатку лістапада прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас заявіў, што на сённяшні дзень нейкіх перадумоў павышаць кошты паліва няма. Пры гэтым ён удакладніў: «Калі адбудуцца нейкія скокі, магчыма, плаўнае падвышэнне працягнецца».

Апошнія навіны