BE RU EN

У нядзелю ў Беларусі будзе да +7°C

  • 14.12.2019, 18:05

15 снежня будзе восеньскае надвор'е.

Удзень паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла, такія звесткі паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, піша euroradio.fm.

Заўтра будзе пераважаць воблачнае надвор'е. А з аблокаў будуць ісці дождж і мокры снег.

Уночы і раніцай, калі тэмпература паветра складзе ад -1°C да +5°C, на асобных адцінках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер чакаецца пераменных кірункаў, парывісты.

Удзень будзе ад 2 да 7 градусаў цяпла.

Апошнія навіны