BE RU EN

Фотафакт: Па Магілёве шпацыраваў Чалавек-Павук і абяцаў выратаваць горад

  • 14.12.2019, 17:07

Герой коміксаў гандляваў адзеннем, а потым залез на прыпыначны павільён.

Паблік «Магілёў real» апублікаваў фатаграфіі Чалавека-Павука ў вельмі незвычайным для яго амплуа.

12 снежня на прыпынку «вуліца Астроўскага», насупраць Бургер Кінга, нехта ў строі вядомага супергероя Чалавека-Павука стаяў за прылаўкам. Герой коміксаў прапаноўваў купіць у яго жаночае адзенне.

Калі ж гандаль яму надакучыў, Spiderman забраўся на прыпыначны павільён і... абяцаў выратаваць гэты горад.

ФОТА: ВІКТОРЫЯ ЛАПУЦІНА, «МАГІЛЁЎ REAL»
ФОТА: ВІКТОРЫЯ ЛАПУЦІНА, «МАГІЛЁЎ REAL»

Апошнія навіны