BE RU EN

Экс-прэзідэнт Судана атрымаў 10 гадоў турмы за карупцыю

  • 14.12.2019, 13:36

Суд над Амарам аль-Башырам доўжыўся амаль чатыры месяцы.

Былы прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле высунутага яму абвінавачвання ў карупцыі. Пра гэта паведамляе ТАСС у суботу, 14 снежня.

Першы прысуд быў вынесены аль-Башыру на спецыяльным пасяджэнні суда ў Хартуме, трансляцыю якога вёў тэлеканал Al Hadath.

Як вядома, аль-Башыр, які кіраваў Суданам 30 гадоў, быў адхілены ад улады вайскоўцамі падчас перавароту 11 красавіка 2019 года пасля шматмесячных акцый пратэсту на фоне цяжкай эканамічнай сітуацыі ў краіне. Тады армія ўзяла кіраванне дзяржавай у свае рукі, стварыўшы часовую Ваенную раду, распусціўшы парламент і прыпыніўшы дзеянне канстытуцыі.

Неўзабаве Амара аль-Башыра абвінавацілі ў карупцыі. Паводле звестак СМІ, у ягоным доме была выяўленая буйная сума гатоўкі ў розных валютах у эквіваленце больш за 100 млн даляраў.

Суд над 75-гадовым экс-прэзідэнтам пачаўся 19 жніўня. У рамках працэсу было праведзена дзесяць пасяджэнняў. У выніку Амар аль-Башыр прызнаўся ў карупцыі – незаконным звароце замежнай валюты і адмыванні грошай.

Апошнія навіны