BE RU EN

На аўкцыёне Sotheby's прадалі акуляры Джона Ленана

  • 14.12.2019, 13:00

Круглыя акуляры брытанскага музыкі сышлі з малатка за 183 тысячы даляраў.

Акуляры аднаго з заснавальнікаў і ўдзельнікаў The Beatles Джона Ленана былі прададзеныя на аўкцыёне Sotheby's за 137,5 тысячы фунтаў (блізу 183 тысячаў даляраў). Пра гэта 13 снежня паведаміла прэс-служба аўкцыённага дому.

На продаж акуляры выставіў былы кіроўца бубнача The Beatles Рынга Стара Алан Херынг. Хто стаў новым уладальнікам, не пазначана.

У апісанні лота гаворыцца, што акуляры дасталіся Ленану ў 1966 годзе, калі той рыхтаваўся да ролі ў фільме Рычарда Лестэра «Як я перамог на вайне».

Да Херынга яны патрапілі праз два гады, калі музыка пакінуў іх на заднім сядзенні аўтамабіля і не захацеў забіраць, бо адна лінза адлучылася ад аправы.

Апошнія навіны