BE RU EN

ЗША афіцыйна скасавалі новыя мыты супраць Кітая

  • 14.12.2019, 11:48

Увядзенне штрафной мыты адкладзенае на нявызначаны тэрмін.

ЗША пасля частковага ўрэгулявання гандлёвага канфлікту з КНР афіцыйна адмовіліся ўводзіць у дзеянне новыя штрафныя мыты супраць кітайскіх тавараў. Запланаванае на 15 снежня ўвядзенне 15-адсоткавых мытаў на тавары з КНР на суму 160 млрд даляраў адкладзенае на нявызначаны тэрмін, паведаміла канцылярыя ўпаўнаважанага ЗША ў гандлі Роберта Лайтхайзера ў пятніцу, 13 снежня, піша dw.com.

Раней ЗША і Кітай дасягнулі першай частковай дамоўленасці ва ўрэгуляванні гандлёвага канфлікту, які доўжыцца ўжо паўтара года. КНР пагадзілася закупляць у ЗША дадатковыя аб'ёмы сельскагаспадарчых прадуктаў, а ЗША абяцалі знізіць некаторыя штрафныя мыты супраць Пекіна і скасаваць дадатковыя захады, запланаваныя на 15 снежня.

Пасля першага частковага поспеху ва ўрэгуляванні гандлёвай спрэчкі ЗША і Кітай абвесцілі пра намер як мага хутчэй пачаць другую фазу перамоваў.

Апошнія навіны